СЯРГЕ́ЕЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Сяргеевіцкае возера, Муха. У Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Пціч, за 25 км на З ад г. Мар’іна Горка. Пл. 2,75 км², даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 7,5 м. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно выслана сапрапелем. Сцёк праз канал у р. Пціч.
т. 15, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)